Есть ответ 👍

Написать сачыненне-апавяданне пра яки-небудзь выпадак са свайго жыцця

294
302
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Аднойчы я ішла дадому са школы і зайшла па дарозе ў краму. у мяне было з сабой зусім няшмат кішэнных грошай. я збіралася купіць за іх якіх-небудзь прысмакаў. каля паліц з хлебам старэнькая бабуля папрасіла мяне дастаць  ёй паўбохана чорнага хлеба. пасля гэтага я яшчэ трохі пахадзіла па гандлёвай зале, выбрала, што хацела, і падышла да касы. так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. у яе ў карзіне  быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. надышла яе чарга. касір прабіла бабуліны пакупкі. і тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. але касір была  няўмольнай. так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. мне стала да слёз шкада бабулю. я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. бабуля здзівілася, збянтэжылася  і не хацела іх браць. але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы. паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому. ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. з цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі. цяпер я дакладна : дабро заўсёды вяртаецца.

Нету         дай предложение тогда

Популярно: Беларуская мова