Есть ответ 👍

5 Скласти два речення, щоб в першому дієслово виступало в роль особового а в іншому - безособового дієслова

281
477
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


ад рэдакцыйнай калегіі

выхад у свет “збору твораў” міколы равенскага (1886—1953) — з’ява для беларускага мастацтва неардынарная. за амаль паўтысячагадовую гісторыю айчыннага нотадрукавання гэта першы збор твораў аднаго кампазітара. сімвалічна, што адлік гэтакіх друкаў пачынаецца з творчасці класіка беларускай музычнай культуры першай паловы хх стагоддзя. міколу равенскаму, аднаму з першых і вядомых прафесараў беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), які ў 1930-х гадах выхаваў шмат выдатных дзеячаў беларускай культуры, выпаў няпросты жыццёвы лёс. пры канцы 1930-х гадоў яго як “нацдэма” выключылі з кансерваторыі і саюза кампазітараў. у 1944 годзе ён быў вымушаны эміграваць. творы аўтара ўзнёслага рэлігійнага, а па сутнасці нацыянальнага гімна “магутны божа” — малітвы беларускіх хрысціянаў незалежна ад канфесіі — працяглы час заставаліся невядомымі на ягонай радзіме.

толькі з канца 1980-х гадоў творчасць равенскага зноў увайшла ў канцэртнае жыццё краіны. малітва “магутны божа” загучала ў храмах беларусі. харавыя, вакальныя і інструментальныя творы кампазітара пачалі выконваць найлепшыя калектывы і салісты. выйшаў і кампакт-дыск з запісамі твораў міколы равенскага. штогод у магілёве адбываецца міжнародны музычны фестываль “магутны божа”.

у 2003 годзе намаганнямі дзвюх установаў — беларускага інстытута навукі і мастацтва (нью-ёрк) і міністэрства культуры рэспублікі беларусь праз творчы калектыў “беларуская капэла” (мінск) — пачалося ажыццяўленне выдання “збору твораў” міколы равенскага. рэдакцыйная калегія свядома не называе яго “поўным”. равенскаму двойчы ў жыцці давялося ўзнаўляць свае творы. частка іх была канфіскаваная ў 1930-х гадах савецкімі ўладнымі структурамі, частка загінула ў 1941 годзе, у першыя дні вайны. пошукі ўнікаў “беларускай капэлы” ў мінскіх і лонданскіх архівах і бібліятэках за час працы над “зборам твораў” выявілі нямала твораў кампазітара, якія не згадваюцца ні ў якіх даведніках. асобныя экземпляры аўтографаў маглі захавацца і ў прыватных архівах. таму мы не страчваем надзеі і верым, што не ўсё з нязнойдзенага знікла за смугою часу. бацькаўшчына, якую мікола равенскі любіў болей за жыццё, аддае належнае свайму таленавітаму сыну. збор твораў кампазітара — гэта наша даніна славутаму творцу і патрыёту беларусі.

Популярно: Українська мова