Есть ответ 👍

Написати міні-твір "Яким ви увляєте життя Джонсі через 10 років?"
10 речень

106
119
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:

RIKOzm
4,4(8 оценок)

Вялікі грамадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы.

Нарадзіўся Максім Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем Кастуся Каліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост. Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю

Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзе жыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадом сям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі. У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове.

У 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіны цар”, “Зімой”. Чытаеш гэтыя вершы – і перад табою быццам паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі. У 1911 г. Беларусь прыняла свайго сына. Хаця здароўе паэта ў той час давала аб сабе знаць, ён рваўся на радзіму. Некалькі дзён Багдановіч жыве ў Вільні, пасля два месяцы жыве ў фальварку Ракуцёўшчына, недалёка ад Маладзечна. Менавіта ў гэты час нарадзіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”, у які ўвайшлі вершы луцкія ткачыхі”,”Летапісец”.

У 1916 г. М. Багдановіч вярнуўся ў Мінск. Ён шмат працуе, задумаў напісаць хрэстаматыю для пачатковай школы. Але хвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма.

Объяснение:

Популярно: Литература