Есть ответ 👍

С. Ты уже знаешь, что такое символы. Придумай символы в вид рисунков ко временам правления Касыма, Жангира, Тауке.
34​

252
281
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


У цэнтры ўвагі пісьменніка духоўны і маралны рост Даніка Мальца, яго класавае, сацыяльнае,  маральнае сталенне. Гэтай мэце падпарадкавана і пабудова твора. Аповесць «Сірочы хлеб» пачына-ецца тым, што Данік — пастух, на прыканцы — таксама. Але за гэты час змянілася светаўспрыманне хлопчыка, ён гатовы змагацца за свае ідэалы, па-новаму ўспрымае шчасце, сэнс жыцця. Пісьменнік даследуе, што дапамагло Даніку так змяніцца і пасталець.

Спачатку пісьменнік паказвае нам сямігадовага хлопчыка. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет, жыве дзіцячымі клопатамі, гуляе разам са сваімі сябрамі, бегае па лужынах, купаецца ў Нёмане, збірае на лузе лотаць, б'ецца, калі яго дражняць асабліва крыўднымі мянушкамі. Часта плача, калі не можа справіцца са сваімі ворагамі. Даніка цягне ў школу, яна яму здаецца новым дарослым жыццём.

Заканчваецца аповесць — Даніку Мальцу дванаццадь гадоў. За гэты час адбьхліся вялікія зменьі. У душы Даніка адбываецца складаная праца, ён на-зірае, разважае, асэнсоўвае з'явы, праблемы, На станаўленне асобы хлопчыка ўплываюць Мікола Кужалевіч і пані Мар'я. Данік многае зразумеў, выпрацаваў свой погляд на падзеі жыцця.

У гэтай назве слова «хлеб» мае пераноснае значэнне — гэта лёс, жыццё, заробак. А слова «сірочы» ужыта ў прамым значэнні, бо Данік расце без таты, сірата. Слова «хлеб» тут трэба разумець як «жыццё» (параўнайце: »нялёгкі хлеб», «горкі хлеб», «лёгкі хлеб». У назве сканцэнтроўваецца змест аповесці, у якой расказваецца пра нялёгкае сірочае жыццё пры панскай Польшчы».

Популярно: Другие предметы