Есть ответ 👍

Отдам все свои но очень прорешать 1 вариант

122
376
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


Галоўны герой драмы — сымон, старэйшы сын зяблікаў. гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. зоська і незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом. вобраз сымона пададзены ў развіцці. спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. на бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага хай б'юць, рэжуць, катуюць". на прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу сымон рашуча адказвае: " гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". прымірыцца з панічом для сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". такім чынам, на прыкладзе сымона я. купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску.

Популярно: Беларуская мова