Есть ответ 👍

вариант 1 подпишусь и ​

276
347
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


1. Сухiм смутным шэлестам у дварах шапацелi бярэзiны. 2. Iрына засцiлала стол бялюткiм абрусам, даставала з сэрванта прыгожы сервiз. 3. Насцярожаны выгляд прыцiхлай вясковай вулiцы ўзмацняў трывогу. 4. Дарожка да самага ганка высыпана жоўтым пяском i выкладзена бетоннымi плiтамi. 5. Лiяны, нiбы вяроўкi, пераблыталi ўвесь лес.


Вобраз князя вітаўта ў паэме м. гусоўскага “песня пра зубра”

" ідэалам дзяржаўнага ўладара ў паэме м.гусоўскага «песня пра зубра» выступав вітаўт. ён у часы свайго княжання, як ніхто, узвысіў шляхту. заручыўшыся яе падтрымкай, вітаўт скарыў гардыню ўдзельных князёў, дабіўся цэнтралізацыі ўлады. пры яго княжанні вялікае княства літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. княжанне вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці:

доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай
якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,
лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

услаўляючы вітаўта і яго гераічны век, мікола гусоўскі звяртае ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з і княства сам ахрысціўся», «цэрквы богу адзінаму скрозь будаваў». паэт славіць устаноўленыя вітаўтам паляванні спаборніцтвы як сапраўдную школу вайсковага выхавання:

ён паміж войнамі ў шапку не спаў і дружыны
ў дзікіх аблавах на звера прывучваў змагацца
так, як і ў бітвах з татарам! , і гартаваў іх
сілу і дух у нягодах няспынных паходаў.

гусоўскі лічыць вітаўта выдатным мудрым дзеячам за тое, што ён заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. паміж князем і падданымі панавала згода.
уважліва перачытваючы радкі паэмы, няцяжка заўважыць, што аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з зубрам. зубр, князь і народ беларускай зямлі паўстаюць у творы як адзінае цэлае. звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён валадар пушчы і адначасова яе сын. зубр велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. вобраз зубра асацыіруецца з вобразам вялікага князя вітаўта:

вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
воляю князя васал жыў або траціў жыццё,
быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам,
хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў.
турак, мацак і тады прысылаў дарагія дарункі,
сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў.
вітаўт — прадстаўнік той зямлі і таго працавітага
і мужнага народа, якім яму даручана кіраваць:
адважнага вітаўта розум.
сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў

Популярно: Беларуская мова