Есть ответ 👍

Решение, ответы есть нужны решения плз

297
440
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:

StesnyaШka
4,4(50 оценок)

Вобраз доктара яраша ў рамане "сэрца на далоні" пададзены ў развіцці: спачатку мы бачым яго маладым, у гады вавайны, а потым - сталым чалавекам пасля вайны. гэта дазваляе нам ахарактарызаваць яго як цэльнага, гарманічнага чалавека, які ў гады вайны рызыкаваў сваім жыццём, з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, здолеў у вельмі складаных умовах не толькі выканаць заданне, але і захаваць гонар чалавека і грамадзяніна . у пасляваенны час ён захаваў удзячнасць да людзей, якія выратавалі яму жыццё (доктара савіча і яго дачкм зосі) і палічыў справай гонару зосі, спачатку як урач (робіць ёй складаную аперацыю) , а потым у бядзе, калі тая трапіла ў складаную сітуацыю. у яго высокае паняцце пра абавязак не толькі перад радзімай, грамадствам, але і перад сябрамі. ён вырасціў і выхаваў, як роднага, сына (тараса) свайго баявога сябра, які загінуў. гэта чалавек з высокімі маральна-этычнымі ўстоямі: ён адхіляе эратычныя прапановы сваёй калегі тамары, чым выклікае помсту з яе боку. ён не баіцца у адзіночку выступіць начальства, агульнапрынятых поглядаў на "ворагаў народа", якімі лічаць загінуўшага доктара савіча і яго дачку. па сутнасці, яраш выступае таталітарнай сістэмы і ў рамане з'яўляецца першым веснікам "адлігі" 60-х гадоў. на гэтым вобразе і.шамякін паказвае, як актыўны, нераўнадушны, дзейсны чалавек з высокім грамадзянскім і чалавечым сумленнем, знайшоўшы сабе верных сяброў і памочнікаў, можа перамагчы антыгу-манную сістэму .

Популярно: Математика