Есть ответ 👍

46. расстаўце знакі прыпынку і прапушчаныя літары ў дадзеным тэксце.( згарэла помпа на калгаснай вадакачц.. стаміўшысяшукаць вад.. што глыбока хавалася ў нетрах зямных. ( вад.. ў калонках і людзі ў роспачы кінуліся да студняў. зразумела трэба ( жыць гадаваць жывёл.. варыць есці сабе. без вад.. няма жыцця. успомнілі людзі пра студні а тых у вёс.. аказалася кот наплакаў. (іла ўсім вадзіц.. і павялі людзі між сабою войны. паўспаміналі хто і калі які калодзеж капаў за чыім плотам ён стаіць хто вядро навязваў хто калі чысціў дно альбо латаў зруб. ( дасюль пачалося ў вёсц.. мацнейшыя праганялі слабейшых ад студняў не давалі ім узяць вад.. навешвалі на зрубы надзейныя пудовыя замкі каб толькі сусед вад.. (ў. вадзіца стала каменем каменем спатыкнення сутыкнула лбамі суседзяў пасеяла варожасць паміж сваякамі. здаралася нават што гаспадар убачыўшы ля студні суседа ці не дай бог каго з прышлых і асабліва слабейшага бег напярэймы выліваў яго вёдры хоць сабе і на зямлю.пудовыя замкі навесілі людзі і на душы свае і ўжо баяліся хадзіць па вад.. а цікралі яе па начах а ці ўдзень прасілі як міласціі толькі старая студня ( што такое замок. была яна (. капалі яе даўно мо з паўвека таму для школы капалі глыбокую на дзевяць метровых кольцаў. удалае выбралі месца, акуратна склалі кольцы спрытная атрымалася студня і дагэтуль ( такога нават самага засушлівага лета каб тут не пялёхалася сцюдзёная ажно зводзіла сківіцы крынічная вадзіца. студня заўсёды ганарылася сваёй вад.. радавалася што яе старую шанавала і помніла ўся вёска. і нават цяпер калі вада ( набягаць і чвэрткі вядзерца ( было зачэрпнуць студня ўсё роўна радая была кожнаму хто прыходзіў да яе пакланіцца. ​

294
485
Посмотреть ответы 1

Ответы на вопрос:


прыход к. крапівы ў драматургію даследчыкі яго творчасці атэстуюць як з'яву абсалютна заканамерную (мастацкая эвалюцыя пісьменніка вяла менавіта да гэтага), хоць сам пісьменнік не выключае фактар пэўнай выпадковасці

блізкае знаёмства з працай флагмана беларускага тэатральнага мастацтва пераканала к. крапіву, што ў рэпертуары тэатраў бракуе п'ес маральна-этычнага зместу, таму ў першым сваім драматургічным творы «канец дружбы» (1932), адзначаным, дарэчы, другой прэміяй на ўсебеларускім конкурсе 1933 г., асноўную ўвагу ўдзяліў як паказу пэўных сацыяльна значных падзей, так і мастацкаму даследаванню дыялектычна супярэчлівых стасункаў .

пісьменнік увесь час падкрэсліваў, што сэнсавым ядром усіх яго п'ес, пачынаючы з самай першай, былі менавіта такія калізіі, і злёгку крыўдаваў на даследчываў яго творчасці, што яны не заўсёды заўважаюць гэту акалічнасць. «канец дружбы» — адзін з самых загадкавых твораў к. крапівы. яму, як нікому іншаму, пашанцавала на самыя розныя, часам узаемавыключальныя. у пэўным сэнсе «канец дружбы» можна разглядаць як другую частку рамана «мядзведзічы». тэма дружбы паслужыла прызмай праз якое ён больш ярка і пераканаўча паказаў праявы тагачаснай рэчаіснасці.

драма «партызаны» (1937) сваім з’яўленнем была прымеркавана да дваццатай гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі. i калі «канец дружбы» можна лічыць першаснай заяўкай на званне драматурга, дык «партызаны» засведчылі, наколькі сур'ёзнай яна аказалася. паказ барацьбы беларускага народа белапольскіх акупантаў атрымаўся яркім, праўдзіва-пераканальным. ён паказваўся таксама на першай дэкадзе беларускага мастацтва ў маскве (1940), быў адным з самых рэпертуарных у час вялікай айчыннай вайны. п'еса і сёння часта ставіцца самадзейнымі тэатральнымі калектывамі.   камедыя па праву ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі.  

у час вялікай айчыннай вайны к. крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. з чэрвеня 1943 г. адбылася прэм'ера спектакля «проба агнём».

меншы творчы поспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «валодзеў гальштук» (1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з нямецкімі акупантамі.

затое сатырычная камедыя «мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай камедыяграфіі. выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавіта на сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры.

менш плённымі аказаліся драматургічныя здзяйсненні к. крапівы ў пасляваенны час. прынамсі, сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «з » (1948), «зацікаўленая асоба» (1953), «людзі і д'яблы» (1958). сапраўды, ніводзін з гэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «хто смяецца апошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці нават такога выдатнага майстра, якім быў к. крапіва.

выклікам тагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «людзі і д'яблы». яе аўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есе заняла фігура здрадніка скробата-нёманскага. але былі і іншыя меркаванні, таму драма без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікую папулярнасць.

менш пашанцавала драме «зацікаўленая асоба». сам аўтар прызнаваўся: «мне не ўдалося звязаць усе падзеі ў п'есе ў адзін моцны сюжэтны вузел, паставіць дзейных асоб у такія ўзаемаадносіны, каб яны з найбольшай паўнатой і з розных бакоў раскрыліся ў працэсе ўзаемадзеяння. адсюль некаторыя вобразы, паказаныя толькі адным бокам, атрымаліся схематычнымі»

лірычная камедыя «пяюць жаваранкі» (1950) з усіх пасляваенных твораў к. крапівы прыцягнула да сябе найбольшую ўвагу. у 1951 г. яе адзначылі дзяржаўнай прэміяй , звыш 50 тэатраў уключылі яе ў свой рэпертуар, ставілася яна таксама ў замежных тэатрах. гэта адзін з самых светлых, жыццярадасных драматургічных твораў к. крапівы, амаль цалкам пазбаўленых сатырычных фарбаў.

у 1972 г. к. крапіва закончыў напісанне фантастычнай камедыі «брама неўміручасці», якая стала вынікам усёй папярэдняй яго творчасці — і не толькі драматургічнай. гэты твор сямідзесяцішасцігадовага пісьменніка не быў звычайнай сенсацыяй. глыбінёй зместу вызначаліся і ранейшыя яго п'есы, а «брама неўміручасці» ўразіла выразным касмізмам, праблематыкі.

апошнюю сваю п'есу — псіхалагічную драму «на вастрыі» к. крапіва завяршыў у 1982 г. можна смела сцвярджаць: пачуццё сучаснасці, уменне разгледзець характэрнае, вызначальнае ў падзеях эпохі не пакідала к. крапіву да самага канца яго жыцця.

Популярно: Беларуская мова