Есть ответ 👍

Синквей глетчыка з апавядання жураўліны крык

291
434
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Аповесць «жураўліны крык» в. быкаў напісаў у 1959 годзе. гэта аповесць пра вайну. быкаву заўсёды важна, каб чытач адчуў па магчымасці ўсё, што перажывалі салдаты і камандзіры ў чаканні блізкага бою, перад тварам смерці. шэсць чалавек пакінуты прыкрываць адступленне батальёна на пераездзе ў першыя, самыя трывожныя дні і гадзіны вайны. яны засталіся па загаду і абавязку, хоць кожная жылка трымціць. кожны з байцоў па-свойму перажывае экстрэмальныя ўмовы. героі трымаюцца па-рознаму. аўсееў прывык разважаць, рэвізаваць і знаходзіць самае правільнае з усіх магчымых рашэнняў. такую звычку ён набыў даўно, яшчэ ў школе. за год да вайны аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча. але з першых дзён яму там не . праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся, але ў першым баі яго аглушыла страляніна, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. дагэтуль яму так-сяк шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. аўсееў вельмі непакоіўся за заўтрашні дзень, чула яго сэрца — будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель. глечык — нясмелы і маўклівы хлопец, зважлівы да старэйшых. ён ніколі не адкрываў сваіх пакутаў, усё слухаў другіх, думаючы, што яго гора — не гора. праўда, ад таго не было лягчэй, і ўсё чарнела ўнутры ад непазбыўнага болю мінулага. ён не хацеў дараваць сваёй маці. пасля таго, як бацьку забіла токам, яна на нейкае свята запрасіла да іх у госці аднаго чалавека. глечыку гэта не . праз нейкі час маці выйшла замуж. але пачалася вайна, і маці з настачкай зноў засталіся адны. хлопец разумеў, што трэба ратаваць сям’ю ад той навалы, якая няспынна кацілася на ўсход, але былая крыўда не давала яшчэ забыцца на яе. свіст — вясёлы і добры чалавек, які можа ўзняць) настрой. да вайны ён сядзеў у турме, а потым добра ахвотнікам пайшоў у чырвоную армію. свіст не быў злапамятны, як пшанічны. карпенка паходзіў з простага люду. вялікая айчынная вайна была не першай у яго жыцці. ранейі прыйшлося ваяваць з фінамі. героі быкава розныя, але смерць аб'яднала іх усіх. адзін за адным гінуць і вучоны-інтэлігент фішар, і здаравяка карпенка, і бесклапотны свіст. забілі нават тых, шго спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць — аўсеева і пшанічнага. самым апошнім загінуў глечык. васіль быкаў імкнуўся, каб чытачы ярка ўявілі трагізм ваенных падзей, сведкам якіх ён быў, адчулі боль стратаў, бязлітаснасць і тугу смерці.

20 31 42 53 64 75 86 97  

Популярно: Беларуская мова