Есть ответ 👍

Написать сочинение на тему «той не можа быць сябрам»

134
358
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


          у  кожнага чалавека павiнен быць сябар. i не проста сябар, а сапраўдны сябар. вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.            на мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспеха i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.            даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «якiм цяжкiм стала жыццё. якiмi злымi зрабiлiся людзi. не людзi, а ваўкi. сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». з пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. а сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. а аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб , хоць словам, хоць справай.            я шчаслiвая. у мяне ёсць сапраўдная сяброўка. яе завуць лера. з лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. упэўнена — яйа са мною таксама. не адзiн раз лера мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. не так даўно я хварэла. да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. сярод iх была i лера. дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. развiтаўшыся, усе пайшлi. лера засталася. на мае запытанне яна сцiпла адказала: «нешта не хочацца». а я ж добра , што пабачыць гэтую стужку лера марыла ўжо даўно.            вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. а я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая. мне з табой вельмi цiкава. нiколiнiколi не хварэй, нiколi не сумуй, не спазнай бед».
Hol0Ze5
4,5(57 оценок)

А)3*(6+а)=45 18+3а=45 3а=45-18 3а=27 а=27: 3 а=9 г)7*b-15=6 7b=6+15 7b=21 b=21: 7 b=3 б)12-40: k=4 -40: k=4-12 -40: k=-8 k=-40: (-8) k=+5 д)20: (x: 9)=4 x: 9=20: 4 x: 9=5 x=9*5 x=45 в)(30-n): 2=9 30-n=9*2 30-n=18 n=30-18 n=12 е)(9*t+37): 8=8 9*t+37=8*8 9*t+37=64 9*t=64-37 9*t=27 t=27: 9 t=3 проверку легко, когда есть решение.

Популярно: Математика