Есть ответ 👍

Сочинение на тему "ля запаленай свечки " яна баршчэускага шляхциц завальня або беларусь у фантастычных паданнях

271
317
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:

анюко
4,8(15 оценок)

Мінулае вучыць нас, як жыць сёння" - ян баршчэўскі (cачыненне) літаратурную дзейнасць ян баршчэўскі пачаў у полацкай калегіі паэмамі "пояс венеры" і "псіхея", вытрыманымі ў стылі польскага класіцызму. твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала. гэта дыдактычныя вершы "дзеванька" і "тарэліца", а таксама паэма "рабункі мужыкоў" ("размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. гэтыя творы прадуманы з боку кампазіцыі, ім не адмовіш у лірызме і пэўнай сатырычнай скіраванасці. так, у вершы "дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскасць, а ў вершы "гарэліца" - п'яніцу за празмерную прыхільнасць да "зялёнага змія". пад уплывам пісьменнікаў-рамантыкаў я. баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана "кніга сэрцаў і характараў людскіх" "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". у гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, які параўноўваюць з цыклам "тысяча і адна ноч", пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа. скразным вобразам, які аб'ядноўвае твор у адзінае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхціц завальня. ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі, 3 такіх гісторый мы даведваемся пра багатага карпа, рыбака родзьку, пана сівоху, сляпога францішка, паляўнічага сямёна і іншых герояў, якія аказваюцца ў самых розных і неверагодных жыццёвых сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць.. ("пра чарнакніжніка і змяю, што вылупілася з яйка, знесенага пеўнем", "карона вужа", "зухаватыя ўчынкі", "вогненныя духі"). фантастычныя апавяданні я. баршчэўскага, адметныя і непаўторныя, звязаны з "духам і паэзіяй народа". яны насычаны афарызмамі, трапнымі выслоўямі і параўнаннямі: "хто вучыцца, той павінен пра ўсё ведаць"; "помстаю не супакоіш пакуты"; "чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы"; "якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць абмежаваныя веды і пачуцці? "; "перасаджваць дубы - найвялікшае няшчасце". у іх сцвярджаюцца вечныя ісціны чалавечага быцця: міласэрнасць, дабрыня, вернасць, уседаравальнасць, любоў да бліжняга і роднай зямлі. праз сістэму выяўленчых сродкаў і на аснове багатых фальклорных матэрыялаў я. баршчэўскаму ўдалося стварыць сімвалічны і непаўторны вобраз плачкі-беларусі і яе пакутніцкага лёсу.

Кто что это? ?

Популярно: Литература