Есть ответ 👍

Мастацкия дэтали у аповесци сотникау

242
410
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе з сябе сімвал і дакладнае выражэнне рэчаіснасці.гі дэ мапасан. аповесць "знак бяды", адзначаная ў 1986 годзе ленінскай прэміяй, - адна з вяршынь творчасці в. быкава, адметная з'ява ў гісторыі літаратуры. як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. галоўнае для аўтара - не адлюстраваць ваенныя дзеянні з гістарычнай дакладнасцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека падчас жорсткіх выпрабаванняў. васіль быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. і затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. пры гэтым пісьменнік заўсёды падкрэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), "знак бяды" - твор сімвалічны. гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, "абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла", выступае як сімвал разбурэння, заняпаду, абарванага жыцця. нават птушкі баяліся сесці на яе голле, бо "сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды".у пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран петрака і сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. старыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. абое спадзяюцца перажыць цяжкі час разам. але, як ні стараецца пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.паказ жыцця галоўных герояў поўны знакаў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаганняў да лепшай долі. атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя пятрок і сцепаніда пачулі з вуснаў старога пана яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. палеткі, маладыя гаспадары знаходзяць на зямлі мёртвую птушку - старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. упаўшая ад непасільнай працы кабылка - знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. і, нарэшце, галгофа - біблейскі сімвал пакут петрака і сцепаніды. абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх залежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на бога: "а мо і праўда паможа? адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і богам зямлі". і ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зямля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.самы яркі сімвал у аповесці - зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на галгофе. яго спільвалі петраковай пілой, ды яшчэ і вучылі, што забабоны - перажытак. гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыходжанню немцаў з паланёным ? і ўсё ж паводзіны паліцаяў больш страшнымі, жорсткімі, бесчалавечнымі - яны ж усё-такі свае, вясковыя. пятрок і сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадкова. акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага вынішчэння перамагчы нельга.напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімвалаў. гэта і сон сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай - фашысцкую навалу. гэта бомба - сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. "зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно няздольна. але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары".і галоўны сімвал - палаючая хата - помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу."знак бяды" - кніга-рэквіем і кніга-заклік. гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.


Кто же не слышал об этой традиции? данный обычай относится к той же викторианской эпохе. говорят, что санта клаус (santa claus) как-то пролетал над домом и обронил пару золотых монет (golden coins). они упали в дымоход (chimney   /  flue), прямо в носок, который сушился над камином. с тех самых пор в рождественскую ночь принято развешивать носки над камином (fireplace ) или кроватью, надеясь, что туда что-то упадет. рождество — праздник для всей семьи, но больше всего его ждут дети. они развешивают яркие чулки над камином и ждут подарков.

Популярно: Литература