Есть ответ 👍

Сочинение на тему : " трэба прауду шукаць не тапаром, а розумам"

162
485
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


у драме паказана разарэнне і збядненне працоўнага беларускага сялянства. гэты твор аб рэвалюцыйных імкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных і нацыянальных спадзяваннях. тэма "раскіданага гнязда” ўзята з жыцця. у аснову сюжэта п'есы пакладзены канкрэтны гістарычны факт, выпадак у сям'і луцэвічаў. з аўтабіяграфіі янкі купалы вядома, што яго продкі доўгі час арандавалі зямлю, якая належала князю радзівілу. але па нейкім прычынам ён адбірае гэту зямлю у дзеда.

падзеі у драме паказаны у 1905г., калі народныя масы узняліся на змаганне за свае правы і свабоду. у п'есе ставіцца пытанне: дзе шляхі да свабоды і шчасця, дзе праўда, як выратаваць сям'ю ад галечы.

лявон і марыля шукаюць праўды з дапамогай закона. яны прывыклі пакарацца і жывуць надзеяй на літасць, на справядлівае рашэнне суда. лявон – нястомны працаўнік, спагадлівы бацька. ён моцна і самаахвярна любіць сваю зямлю-карміцельку, аддае ёй усе сілы, не можа жыць без яе. лявон лічыць зямлю, на якой працуе, сваёй уласнасцю. яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоў і бацькоў. лявон лічыць, што царскі суд узаконіць яго права на зямлю, якую хоча адабраць паніч, але дарэмна: суд і закон на баку памешчыка. у лявона страчана апошняя надзея на справядлівасць. даведзены да роспачы і адчаю, лявон канчае жыццё прыгубствам. самагубства лявона — пратэст несправядлівасці, але пратэст чалавека знясіленага жыццём, не здольнага больш іўляцца эксплуататарам. трагедыя лявона у тым што ён не бачыць і не ведае сапраўдных шляхоў за волю і зямлю. толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды.

жонка лявона марыля неяк нагадвае свайго мужа, але адрозніваецца вынослівасцю, жыццё-устойлівасцю, гэта маці-пакутніца. шмат гора бачыла марыля і мала радасці. непасільная праца, беднасць, надарвалі яе сілы, цяжкая хвароба прыкавала да ложка, але яна мужна пераносіць усе нягоды жыцця. набожная жанчына бачыць свае гора і тлумачыць гэта "божай карай". нягледзячы на усе гэта яна захавала душэўную мяккасць і спагадлівасць, моцна любіць сваіх дзяцей. яна хоча выхаваць іх і выратаваць ад смерці. маці у адчаі, што трэба разам з дзецьмі ісці на бадзянне па свеце. на вечныя мукі і здзекі. яна сабе і дзецям шые жабрацкія торбы. у характары жанчыны шмат цярплівасці і пакорлівасці. маці хоча прымірыць сымона з панічам, угаворвае яго ісці у панскі двор на службу. але сын разумее свае жыццё па-іншаму. ён лічыць, што прымірэнне з панічам было б здрадай, адступнасцю, прыніжэннем чалавечай годнасці. вось чаму ён асуджае сястру зоську за сувязь з панічом.

купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі, разбурэнне гаспадаркі, размова з незнаёмым, сымон духоўна аднаўляецца, расце яго свядомасць, змяняюцца погляды на жыццё. цяпер ён разумее, што царскі закон не можа абараніць інтарэсаў працоўнага чалавека, "трэба ваяваць розумам, а не тапаром” і гэтаму ён вучыць другіх. сымон знаходзіць сваю сапраўдную мэту у жыцці – уступае на рэвалюцыйны шлях барацьбы. стаць на гэты шлях яму незнаёмы. разам з ім сымон ідзе на "вялікі сход па бацькаўшчыну” змагацца за агульныя інтарэсы.

catnizamova
4,6(88 оценок)

Ямогу сказать в начале произведения, между григорием и аксиньей вспыхнула "животная" страсть, они не понимали, что делали, просто поддались своим желаниям, и ничего не было нужно кроме близкого общения. григория не смущал ни брак аксиньи, ни собственные убеждения. но, уже намного позже, григорий понял, что не может жить без этой женщины, без ее тепла и любви, но было уже поздно, он был женат, да и аксинья вернулась к мужу, который также любил ее. мелехов и астахова страдали из-за своих чувств, но семейный долг разъединил их. можно развить эту тему больше.

Популярно: Литература