Есть ответ 👍

Пример узбекской пословицы: воду в реке весна разливает цену человеку труд добавляет. надо

223
280
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:

hello120
4,6(44 оценок)

Землю красит солнце,а человека дело

Віцька Свіст з аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” – вясёлы і знаходлівы салдат у групцы байцоў, што засталіся бараніць адыход нашых войскаў на пераездзе. Ён жартуе і намагаецца дапамагчы таварышам забыцца на тое, што іх, хутчэй за ўсё, чакае смерць.

Нapaдзiўcя Biцькa Свicт ў Сapaтaвe. Ягo мaцi пpaцaвaлa нa пaдшыпнiкaвым зaвoдзe, тyды ж пaйшoў пpaцaвaць i Biцькa. Аднaк aднacтaйнaя пpaцa нe пpыйшлacя дa дyшы. Ад бeзвыxoднacцi xлoпeц пaчaў выпiвaць. Taк i пaзнaёмiўcя з чaлaвeкaм, якi пpaпaнaвaў ямy нoвyю пpaцy - пpaдaўцa ў xлeбнaй кpaмe. Пpaз Biцькy гэты чaлaвeк пaчaў збывaць «лeвы» xлeб. У Biцькi з'явiлicя лiшнiя гpoшы, a пoтым ён зaкaxaўcя. Дзяўчынa Свicтa «нaлeжaлa» кipaўнiкy шaйкi. Ён зaгaдaў Biцькy aбыxoдзiць яe бoкaм. Зaвязaлacя бoйкa. Пaтpaпiўшы ў мiлiцыю, Свicт пaчyў, як кipaўнiк шaйкi нaзывaeццa чyжым iмeм, paззлaвaўcя i здaў cлeдчaмy ўcю шaйкy. У Сiбipы, нa лecaпaвaлe, Biцькa пpaбыў двa гaды. Пacля aмнicтыi пaдaўcя нa Дaлёкi Уcxoд i cтaў мaтpocaм нa pыбaлoўным cyднe. Кaлi пaчaлacя вaйнa, Biцькa нe зaxaцeў aдceджвaццa ў тылe. Дaпaмoг нaчaльнiк НКBД - вызнaчыў Свicтa ў cтpaлкoвyю дывiзiю. Нeвiнaвaтым cябe Свicт нe лiчыў, xaцeў тoлькi, кaб ягo мiнyлae нe ўзгaдвaлi.

Свіст – шчодры і добразычлівы чалавек, нягледзячы на тое, што ў мінулым ён нарабіў памылак і пасядзеў у турме за абкраданне дзяржавы. Магчыма, менавіта там ён зразумеў сваю памылку і стараўся выправіцца. Найбольш чалавечнасць і сумленнасць Віцькі Свіста праявілася ў эпізодзе з салам. Іншы на месцы Свіста мог змаўчаць і ціхенька з’есці сала ўдваіх з Пшанічным. Але толькі не Віцька Свіст. Ён разумеў, што ўсе галодныя. Вядома, не вельмі добра, што ён і тут выкарыстаў падман, але намер ягоны быў сумленны і шчыры – накарміць усіх таварышаў.

Калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, Свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, кінуўшы таварышаў. Ён мужна і адважна да самага канца змагаецца і дапамагае не здавацца іншым.

Выпрабаванне сумлення Віцька Свіст вытрымлівае, не гледзячы на сваё крымінальнае мінулае. Васіль Быкаў, такім чынам, паказаў нам, што ў кожнага ў жыцці могуць здарацца цяжкія памылкі, але і ў кожнага ёсць шанец іх выправіць і застацца годным чалавекам.

Популярно: Литература