Есть ответ 👍

Какими цветами раскрасить слова "гном" и "мышка" гласными и согласными.

118
265
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Можно гланые-красным,а согласные синим.

Помнік максіму багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы парыжскай камуны, перад тэатрам оперы і , недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння м. багдановіча. аўтары помніка скульптар с. вакар, архітэктары ю. казакоў, л. маскалевіч. бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п'едэстале з чырвонага граніту. паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў - кветак, якія апеты ў яго паэзіі. максім багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў гродна. тут у раннім дзяцінстве максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. вучыўся паэт у гарадах на волзе - гімназіях ніжняга ноўгарада і яраслаўля. марыў паступіць у пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. з 1910 году малады паэт займаўся мастацкім . на беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы гарацыя, авідзія, шылера, гейнэ, верлена, верхарна, пушкіна, майкава. а на рускую - вершы янкі купалы, шаўчэнкі, франка, крымскага. багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. у абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. публіцыстыка максіма змяшчалася на старонках "нашай нiвы", у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах "украінскае жыццё" і "нацыянальныя праблемы", пецярбургскіх - "жыццё для ўсіх" і "паўночныя запіскі". у 1914 году паэт выдаў у маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы "чырвоная русь", "браты-чэхі", а ў 1916 - "беларускае адраджэнне". у тым жа 1916 годзе багдановіч скончыў ліцэй у яраслаўлі і прыехаў у мінск. тут ён пасяліўся ў адным доме са змітраком бядулям - на вуліцы мала-георгіеўскай, 12 (цяпер - льва талстога, 14а) . у родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром. у мінску паэт напісаў "страцім - лебедзь" і артыкулы "беларускі бежанскі прытулак ", "голас з беларусі", "аб веры нашых прашчураў". у пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з'ехаў у ялту. але дні багдановіча былі палічаныя. максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў - без нараканняў і скаргаў . на яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : "добры дзень, стары верабей. маладому вераб'ю дрэнна". ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр - у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай беларусі сёння яго вершы і любяць не толькі ў гэтай краіне. некаторыя з іх - "зорка венера" і "слуцкія ткачыхі" - пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. у 90-я гады мінулага стагоддзя ў траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і , усталяваны помнік.

Популярно: Беларуская мова