Ответы на вопрос:
рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.найбольш цікавае апавяданне "плачка". гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. у гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах. на яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе плачкай. вобраз плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.вобраз плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Популярно: Беларуская мова
-
minikotik32205.03.2021 02:47
-
gif1001.04.2022 08:37
-
BarcelonaReal14.04.2022 10:35
-
mdasa737503.05.2020 02:49
-
Kkb19413.07.2022 16:25
-
Ler4ic00428.11.2021 11:49
-
Lena2402bux12.07.2021 17:42
-
Еролггштши11.10.2020 01:42
-
СиняяАкула05.11.2020 18:11
-
guluamovalera29.03.2022 00:19