Есть ответ 👍

Может кто читал саладкия яблыки вячаслаў ? перескажите кто может или скиньте краткое содержание !

125
216
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


1. тонік, як і ўсе вясковыя дзеці, ў маці па гаспадарцы, пасціў кароў, а ў вольны час, "прыгнаўшы на дзень" быдла, гуляў ля рэчкі, купаўся, лавіў ракаў, "катаў па вуліцы рэхву", нават спрабаваў лазіць у чужы сад па яблыкі. 2. паліцаі прыйшлі сярод ночы, разбудзілі грукатам і напалохалі хлопца, прымусілі сярод ночы ісці з імі і паказваць, у каго ёсць коні. тонік разгубіўся, бо паліцыянтаў было багата, яны ўсе былі ў чорным, "з аўтаматамі на грудзях, з нейкімі малаватымі на булаватых галавах пілоткамі" і ліхтарыкам свяцілі яму ў вочы. тоніку ў тую хвіліну ўзгадаўся і піліпаў васька, якога ледзь не застрэлілі немцы толькі за тое, што скоса глянуў на іх. ён паказаў на хату мокуця, назваў іншых, у каго былі коні. але пра партызанаў ён не сказаў нічога, хоць і ведаў пра верчынага сярожу. 3. калі ў вёсцы з’явіўся мокуцеў конь, а самога гаспадара не было, тоніка апанаваў страх: "а што будзе, калі не вярнуўся? гэта ж усе , што я быў за старасту, і адразу падумаюць — удаў мокуця". i гэта думка ўжо не пакідала хлопца. а калі прыйшла звестка, што застрэлілі мокуця, пабаяўся выходзіць на вуліцу. тонік спрабаваў расказаць арсеніку пра тое, што гэта ён расказаў паліцыянтам, што ў іх ёсць конь, але не змог. 4. тонік недалюбліваў і баяўся свайго суседа сямёна мокуця за тое, што той злавіў большага жолудзевага хлопца і "нашастаў па вушах", калі ён з двума жолудзевымі залезлі ў іхні сад. сам тонік уцёк, прашыўшыся пад дрот але зачапіўся за калючку і разлупіў новую кашулю. за гэта яму дасталася ад маці, але гэта дробязь у параўнанні з тым, што чакае яго, так думалася хлопцу, пры сустрэчы з мокуцем: "мужчыны, пэўна, б’юцца не так". страх перад бацькам арсеніка пасяліўся ў яго душы. таму і узрадаваўся хлопец, што не будзе каго баяцца, калі мокуця забяруць у абоз. сваёй віны з’явілася ў хлопца тады, калі прапаў мокуць. тонік назіраў за арсенікам, які чакаў свайго бацьку, і яму станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. ён быў шчырым і сумленным хлопчыкам, таму так невыносна было яму жыць з адчуваннем віны. 5. доўга цярпець такія душэўныя пакуты тонік не змог і прызнаўся арсеніку: "я ўдаў твайго , калі быў за старасту. але ж я не ведаў, што яго застрэляць". i ў тую ж ноч тонік захварэў, ён гарэў, як агнём. маці ўсю ноч сядзела над ім і ратавала хлопца. 6. апавяданне атрымала такую назву, магчыма, таму, каб аўтару праз ўленне лягчэй было данесці да нас думку, што салодкія яблыкі сталі прычынай горкіх хвілін у жыцці тоніка. 7. сваё пра тоніка можна пачаць так: дзесяцігадовы тонік знешне быў падобны да "незапісанага ў метрыку бацьку": такі ж таўстагубы і гэтак жа "зацята глядзеў спадылба" . нават насіў бацькаву мянушку — паплісты. жыў ён удваіх з маці. як і ўсе вясковыя дзеці, любіў гуляць ля рэчкі, купацца, бегаць з хлопцамі катаць рэхву. але жыў тонік у той час, калі любая дзіцячая забава магла стаць трагедыяй. гэта была вайна..

христианские хронисты считали этот брак недействительным.

Популярно: Беларуская мова