Есть ответ 👍

Як у «Пінскай шляхце» спалучаны якасці вадэвіля і фарса? У чым гэта выявілася?

188
324
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Паводле дакладнага вызначэння самога аўтара, перад намі «фарс-вадэвіль у 1-й дзеі».

Вадэвіль — гэта аднаактны лёгкі камедыйны твор з зай-мальнай інтрыгай, анекдатычным парадаксальным сюжэтам, дынамічнымі дыялогамі, песнямі, часам танцамі і шчаслівай развязкай.

Усё гэта прысутнічае ў «Пінскай шляхце. Тут і анекдатычны сюжэт: два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцы з глухога кутка Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць. Аднак перад намі не проста вадэвіль, а фарс-вадэвіль. Слова «фарс» паказвае, што ў вадэвілі вострая камедыйнасць павінна «напаўняцца» жыццёвай злабадзённасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю, нават вальнадумствам. Многае з гэтага маецца і ў «Пінскай шляхце». Адмена прыгоннага права прывяла да рэзкага павелічэння класа царскіх чыноўнікаў. І ўсіх іх патрэбна было ўтрымліваць у асноўным хлебаробскай працай. Само ж чыноўніцтва зрабілася надта нахабным, стала займацца паборамі, не баялася адкрыта браць хабары. Як той станавы прыстаў Кручкоў з «Пінскай шляхты», які не саромеецца браць хабар, праводзіць адначасова «следства» і «суд» і з дапамогай пісарчука Пісулькіна абсурднымі штрафамі абірае запалоханую пінскую шляхту да ніткі.

? ок

Популярно: Другие предметы