Есть ответ 👍

Што ўяўляюць сабой інтэрмедыя і батлейка і які ўплыў яны аказалі на развіццё пазнейшага прафесійнага тэатра?

194
357
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


У часы барока разам з пашырэннем езуіцкіх школ узнік і самадзейны школьны тэатр са сваёй драматургіяй. П’есы звычайна пісаліся на лацінскай, часам польскай мовах, былі цалкам рэлігійнага зместу. Паміж доўгімі дзеямі школьных драм, у час антрактаў, каб пацешыць публіку, разыгрываліся інтэрмедыі — невялікія камічныя п’ескі. Дзейныя асобы іх — карыкатурна паказаныя вучні і сяляне, прадстаўнікі іншых слаёў грамадства («Іван і царкоўны стораж», «Селянін і студэнт», «Чорт Асмалейка», «Селянін у касцёле» і інш.). Інтэрмедыі данеслі да нас тагачасную жывую беларускую мову, на якой размаўлялі ў іх сяляне, мяшчане, казакі, часам цыганы і яўрэі. Мова іншых асоб — лацінская (студэнты, ксяндзы, папы) або польская (паны). Інтэрмедыі ў другой палове ХVІІІ стагоддзя паспрыялі ўзнікненню жанру беларускай камедыі. Асобныя іх сюжэты былі запазычаны нават у драматургіі ХХ стагоддзя. Так, напрыклад, сюжэт інтэрмедыі «Літаратар, селянін, Самахвальскі» быў пакладзены ў аснову шырокавядомай п’есы Віталя Вольскага «Несцерка».

У час барока ўзнікае і народны лялечны тэатр — батлейка, а таксама першыя батлеечныя п’есы — «Цар Ірад», «Цар Максімільян» і інш. Батлеечны паказ, які адбываўся ў двухпавярховай скрынцы накшталт доміка або царквы, складаўся з дзвюх частак: сур’ёзнай, якая апавядала пра нараджэнне Хрыста і яго ганенне, і камедыйнай. У камедыйнай разыгрываліся інтэрмедыі вясёлага зместу з песнямі, танцамі. Сёння батлейку можна ўбачыць у «Беларускай хатцы» ў Мінску (філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея М. Багдановіча). У цэлым жа батлейка паўплывала на ўзнікненне сучаснага тэатра лялек.

Объяснение:

.m.m

Популярно: Другие предметы