Есть ответ 👍

Што яднае М. Гусоўскага і Ф. Скарыну? Ахарактарызуйце значэнне творчасці М. Гусоўскага ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

243
371
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі — буйныя дзеячы эпохі Адраджэння. У творах Ф. Скарыны і М. Гусоўскага раскрываюцца ідэі і характар новага чалавека эпохі Адраджэння. Тое што ствараў і выдаў Скарына, засталося ў спадчыну не толькі беларускім “людзям паспалітым к добраму навучэнню”, а і ўсім усходнім славянам. І тое, што пакінуў са сваёй літаратурнай спадчыны беларус па паходжанні М.Гусоўскі, таксама належыць усім усходнім славянам у такой жа меры, як і лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры — усяму свету. Яго творы – гэта сапраўднае мастацтва , пабуждальнай сілай якога з’яўляюцца гуманныя ідэалы, здольна ўзбагачаць чалавецтва маральнымі і духоўнымі каштоўнасцямі. Гуманістычная канцэпцыя “Песні…” складе глыбінны падмурак усёй мастацкай тканіны твора. Тэма гуманізму, веры ў чалавека і яго высокае прызначэнне на зямлі “як бы прарастае першым семем на некранутым полі” праз карціны трагедыі і пакут цэлых народаў. Вобраз зубра ўчпрымаецца як поўны глыбокага сэнсу сімвал цэлай краіны, якую пісьменнік паставіў за мэту дастойна адкрыць Заходняй Еўропе. На прыкладзе суровых выпрабаванняў, што выпалі на долю радзімы паэта, павінны былі на яго думку ўскалыхнуць “свет хрысціянства” і з’яднаць яго для адпору агульнаму ворагу.

Гукамі сусветна прызнанай латыні Гусоўскаму-лірніку ўдалося пачаць патрыятычны спеў пра родную зямлю і яе прыгажосць, пра гераічнае мінулае і легендарных асоб, пра зубра-волата і веліч народа. Музыка беларускіх пушчаў на ўсю моц загучала ў палацах адукаванага еўрапейскага слухача, пераконваючы яго ў найвышэйшай гуманістычнай ідэі першакаштоўнасці ўсяго жывога на свеце. Гэтак мог гаварыць толькі Чалавек Адраджэння. І менавіта такім быў М. Гусоўскі. Ён спадзяваўся ўвесці беларускае жыццё і гісторыю ў пантэон гуманістычнай культуры Еўропы. Ідучы з розных кірункаў, ужываючы розныя сродкі, абодва гуманісты, паэт і вучоны-першадрукар, выконвалі тую самую цывілізатарскую і патрыятычную місію.

ответ:это метеориты.

Объяснение:

Популярно: Другие предметы