Есть ответ 👍

Адзначце, якія факты з біяграфіі М. Гусоўскага ляглі ў аснову паэмы «Песня пра зубра». Як атмасфера Вечнага горада паўплывала на фарміраванне светапогляду паэта?

104
427
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


«Песня пра зубра» — гэта крыніца нашых ведаў пра біяграфію М. Гусоўскага, паэма яго жыцця. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў сям’і княжацкага паляўнічага каля 1480 года. Па яго ж уласных сведчаннях у тэксце самой паэмы, паходзіў з беларускіх зямель былога Вялікага Княства Літоўскага; верагодна, з мястэчка ці вёскі з назваю Гусава, Усава ці Уса, якіх і цяпер шмат у нашым краі. Адсюль, відаць, прозвішча паэта — Гусоўскі. Выказваюцца меркаванні, што краем юнацтва паэта маглі быць Наднямонне ці Прыдняпроўе або Белавежская пушча. У «Песні...» двойчы ўпамінаецца «Дняпра паўнаводная строма», якую, як прызнаецца аўтар, ён у маладыя гады неаднойчы «пераплываў з канём у пагоні за зверам». З радкоў паэмы мы даведваемся, што з дзіцячых гадоў бацька прывучаў Міколу да паляўнічай справы. Таму так прафесійна расказвае ён пра паляванне на зубра, яго павадкі, пра абавязкі і паводзіны ўдзельнікаў ловаў. Пачатковую адукацыю Мікола мог атрымаць на радзіме. Пазней разам з бацькам часта перабіраецца з месца на месца і, найбольш верагодна, што працягвае навучанне ў Вільні. Затым — набываў веды ў навучальных установах Польшчы, Італіі. Дапытлівага сына паляўнічага прыкмеціў сакратар велікакняжацкай канцылярыі Эразм Цёлак (Вітэліус), які зрабіў Міколу дарадцам у дыпламатычнай дзейнасці. Дакладна вя-дома, што ў 1518 годзе М. Гусоўскі суправаджаў Вітэліуса ў пасольскай місіі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, якая прыбыла ў Рым. Задачай пасольства было пераканаць Папу Льва X Медычы ў неабходнасці стварэння кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства, якія пагражалі бяспецы ўсёй Еўропы.

Рымскі перыяд творчасці Гусоўскага быў найбольш плённы і вызначальны. У гэтай «калысцы Адраджэння», цэнтры самай высокай і перадавой на той час культуры, сфарміравалася творчая індывідуальнасць М. Гусоўскага як мастака. У 1522 годзе ў далёкім Рыме наш славуты зямляк М. Гусоўскі і стварыў на лацінскай мове сваю неўміручую «Песню пра зубра».

La réponse correcte est "à la".

On utilise "à la" devant un nom féminin singulier commencant par une consonne. Dans ce cas-ci, "musique" est un nom féminin singulier commençant par une consonne, donc on utilise "à la".

Exemple: Je m'intéresse à la musique classique.

Популярно: Другие предметы