Есть ответ 👍

Францыск Скарына — пісьменнік. У чым выявіліся яго пісьменніцкія здольнасці?

293
407
Посмотреть ответы 2

Ответы на вопрос:


Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны — узор мастацкай дасканаласці, красамоўства. У іх выкарыстоўваюцца разнастайныя рытарычныя (воклічы, звароткі, пытанні) і стылістычныя (анафара, падваенне, шматзлучнікавасць, інверсія, градацыя, антытэза і інш.) фігуры.

Ф. Скарына таксама з’яўляецца пачынальнікам беларускай (і ўсёй усходнеславянскай) вершатворчасці. Менавіта ён пакінуў нам у спадчыну першыя вершаваныя радкі. Вось, у прыватнасці, вершаваны эпіграф да кнігі «Іоў»:

Богу в Троици единому ко чти и ко славе,
Матери его пречистой Марии к похвале,
Всем небесным силам и святым Его к веселию,
Людем посполитым к доброму научению.

Перад намі цэзураваны сілабічны верш, у цотных радках якога па 14 складоў, у няцотных — па 15. Традыцыя сілабічнага вершаскладання, закладзеная Францыскам Скарынам, будзе працягвацца ў беларускай паэзіі некалькі вякоў, да канца ХІХ стагоддзя.

Скорее всего это ответ: перископ

Популярно: Другие предметы